15.11.2024

Удзел БДАМЛМ у запісе тэлевізійнай праграмы “Суразмоўцы” на канале “Беларусь 3”

14 лістапада 2024 года ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыліся тэлевізійныя здымкі аўтарскай праграмы Навума Якаўлевіча Гальпяровіча “Суразмоўцы” тэлеканала “Беларусь 3” з удзелам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) Алены Аляксандраўны Макаранка.

Гэты тэлевізійны праект прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці, гісторыі, культуры, роднай мове і мастацкаму слову. 

Тэмай для размовы паслужыла работа БДАМЛМ па збіранні, захоўванні і выкарыстанні дакументаў вядомых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Асобная ўвага была нададзена правядзенню архівам-музеем мерапрыемстваў у рамках святкавання 90-годдзя Саюза пісьменнікаў і 125-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова.