З прывітальным словам да ўдзельнікаў чытанняў выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанка.
На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ М.Ф.Шумейка, намеснік дырэктара НАРБ, кандыдат гістарычных навук С.В.Кулінок, прафесар кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў А.А.Гужалоўскі. Мадэратарам секцыйных дакладаў зъяўляўся С.В.Кулінок.