Пётр Савельевіч нарадзіўся 15 мая 1922 года ў вёсцы Сямёнаўка Магілёўскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. З 1942 г. – карэспандэнт армейскай газеты «Сталінскі баец». Быў двойчы паранены. У 1946 годзе накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. У 1947 годзе паступіў у школу-студыю “МХАТ” і ў тым жа годзе перавёўся на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі, які скончыў у 1953 годзе. З 1952 года – рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм». З 1988 года на творчай працы.
У БДАМЛМ паступілі біяграфічныя дакументы П.С.Васілеўскага. Сярод іх: службовая кніжка чырвонаармейца (1940-1943 гг.), сведчанне спецкарэспандэнта рэдакцыі газеты "Сталінская моладзь" (1945-1946 гг.), часопіса сатыры і гумару "Вожык" і інш., пасведчанне аб вызваленні ад воінскіх абавязкаў 1943 г., працоўная кніжка, пропуск, Даведка і інш.).
Кіраўніцтва архіва-музея выказвае падзяку загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Юліі Мікалаеўне Сермяжко за дапамогу ў паступленні дакументаў, якія маюць каштоўнасць для даследавання беларускай дакументалістыкі Вялікай Айчыннай вайны і патрыятычнага выхавання моладзі.