Знаёмства з БДАМЛМ пачалося з экскурсіі па архіве-музеі і прадоўжылася аглядам складу дакументаў фондаў пад куратарствам вядучага архівіста аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Н.А.Мізон. Будучыя музеязнаўцы пазнаёміліся з асаблівасцямі камплектавання фондамі асабістага паходжання ў БДАМЛМ.
У чытальнай зале архіва-музея студэнтам была прадстаўлена выстава "Сам-насам з вечнасцю…", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка В.У.Быкава.
Экскурсанты выказалі сваю перакананасць у важнасці працы па захаванні спадчыны беларускай культуры і падзяку навуковым супрацоўнікам БДАМЛМ.