- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
Назву юбілейнай выставы пра паэта Артура Вольскага далі яго словы з верша “Сонца” (трыпціх “Узрост” (1967). Яго чарнавы рукапіс (1950-я) і машынапіс з рукапіснымі праўкамі захоўваецца разам з іншымі дакументамі паэта ў фондзе БДАМЛМ № 76.
26 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у навукова-практычным семінары “Процідзеянне карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях”, арганізаваным на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
26 верасня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) і ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей - БДАНТД) праведзены Адзіны дзень бяспекі.
24 верасня 2024 года адбылося пасяджэнне Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой Рэспублікі Беларусь.
22 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у праглядзе прэм’еры вакальна-харэаграфічнага прадстаўлення “Патэтычны дзённік памяці” Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
20 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Н.П.Прынько наведалі Трэці Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва, прысвечаны 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага цырка.
Мір ва ўсім свеце – што можа быць важней за гэта? Яго так прагнуць людзі. Як добра жыць адной дружнай сям'ёй, кожны дзень адпраўляць дзяцей у школу, радавацца новаму дню і дыхаць чыстым паветрам. Мір заўсёды быў і ёсць неабходнасцю ўсяго чалавецтва.
18 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прэзентацыі 2-га тома Зборніка работ класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага ў 12 тамах, падрыхтаванага Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
17 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макарэнка сумесна з кіраўніцтвам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушаковым і Н.Т.Булойчык, намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Г.С. Жаўняркевічам прынялі ўдзел у патрыятычным форуме “Калі мы адзіныя” і святочным канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства, які адбыўся ў Мінск-Арэне.
17 верасня 2024 работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, дзе прынялі ўдзел у культурна – патрыятычным мерапрыемстве “Ты з Заходняй, я з усходняй Беларусі…”, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.
17 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Заходняя Беларусь (1921-1939) — гісторыя, культура, літаратурны рух
12 верасня 2024 года напярэдадні Дня народнага адзінства для работнікаў Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбыўся прэм'ерны паказ фільма Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Культурны код», які прайшоў у кінатэатры «Беларусь».