17.09.2025

У БДАМЛМ адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны Дню народнага адзінства

17 верасня 2025 года, ў Дзень народнага адзінства, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву. Работнікі архіва сабраліся, каб адзначыць гэтае важнае дзяржаўнае свята і абмеркаваць яго значэнне для беларускага народа і краіны ў цэлым.

 

На сходзе была падкрэслена важнасць Дня народнага адзінства як сімвала адзінства і згуртаванасці беларусаў. Адзначалася, што гэты дзень нагадвае нам пра агульную гісторыю, культуру і традыцыі, якія аб’ядноўваюць усё насельніцтва Беларусі.

Дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка павіншавала работнікаў са святам і адзначыла значнасць працы архівістаў ў справе захавання архіўных дакументаў, якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай гістарычных падзей і адлюстроўваюць багатую гісторыю беларускага народа.