29 кастрычніка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава прынялі ўдзел у адкрыцці Мемарыяльнай дошкі пісьменніку, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Алесю Ануфрыевічу Савіцкаму на доме нумар 11 па вуліцы Янкі Купалы, арганізаваным Саюзам пісьменнікаў Беларусі сумесна з сям'ёй А.А.Савіцкага.

Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025 17:07

БДАМЛМ наведаў выставу “Беларусь і Біблія”

27 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі выставачны праект “Беларусь і Біблія”, падрыхтаваны Тэалагічным інстытутам хрысціян евангельскай веры, які прысвечаны 500-годдзю выдання кнігі “Апостал” Францыскам Скарынай.

Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025 16:23

Удзел БДАМЛМ у “Пічэтаўскіх чытаннях – 2025”

24 кастрычніка 2025 года, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Пічэтаўскія чытанні – 2025: подзвіг народа несмяротны (да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)”.

Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025 09:33

ПРЭС-РЭЛІЗ

25 кастрычніка 2025 года ў рамках рэспубліканскага суботніка калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемствах па навядзенні парадку.

Пятніца, 24 Кастрычнік 2025 11:33

Удзел БДАМЛМ ў інтэлектуальным турніры

23 кастрычніка 2025 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва І.А.Лабовіч прыняў удзел у інтэлектуальным турніры ў складзе зборнай каманды прадстаўнікоў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Каманда атрымала назву “Фаліянт”. Таксама ў турніры прынялі ўдзел каманды з Беларускай натарыяльнай палаты, Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і іншых ведамстваў.

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі дзіцячы фонд” выказвае падзяку калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) за аказаную дапамогу ў рэалізацыі традыцыйнай дабрачыннай акцыі фонду “Збяром школьны партфель разам”.

21 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з сучаснай беларускай пісьменніцай, лаурэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Алесяй Кузняцовай, якая адбылася ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

16 кастрычніка 2025 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся XXIII Архіўныя чытанні “Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці”, прысвечаныя 65-годдзю БДАМЛМ. У іх прынялі ўдзел 20 спецыялістаў архіўнай і музейнай справы, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі з Мінска, Віцебска, Магілёва, Жлобіна, Дзяржынска і Глыбокага. Асноўнымі праблемамі абмеркавання сталі пашырэнне падыходаў да выкарыстання архіўных маэрыялаў для даследавання беларускай гістарычнай спадчыны, выкарыстанне найноўшых тэхналогій і ўдасканаленне працы архівістаў.

 

16 кастрычніка 2025 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся XXIII Архіўныя чытанні “Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці”, прысвечаныя 65-годдзю БДАМЛМ. У іх прынялі ўдзел 20 спецыялістаў архіўнай і музейнай справы, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі з Мінска, Віцебска, Магілёва, Жлобіна, Дзяржынска і Глыбокага. Асноўнымі праблемамі абмеркавання сталі пашырэнне падыходаў да выкарыстання архіўных маэрыялаў для даследавання беларускай гістарычнай спадчыны, выкарыстанне найноўшых тэхналогій і ўдасканаленне працы архівістаў.

 

Старонка 17 з 220