27 лістапада 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся Дзень прававой асветы і прававой культуры ў працоўных калектывах. Мерапрыемства было арганізавана ў мэтах выканання пастановы Выканкама Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 14.11.2025 № 624.

26 лістапада 2025 года,  у дзень 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры  У.С.Караткевіча, у Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей –  БДАМЛМ) адбыўся круглы стол з адкрыццём выставы “Рыцар чалавечага духу”. Перад шматлікімі прысутнымі выступілі дакладчыкі з самымі рознымі тэмамі, якія былі паяднаны цікавасцю і павагай да шматграннай асобы паэта, празаіка,  драматурга,  публіцыста, перакладчыка, сцэнарыста Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

26 лістапада 2025 года ў межах конкурса маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы “Мост дружбы”, арганізаванага Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з ДУ “Нацыянальны Прэс‑цэнтр Рэспублікі Беларусь”, дэлегацыя маладых аўтараў з Расійскай Федэрацыі наведала Беларускі дзяржаўны архіў‑музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ).

26 лістапада 2025 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Л.А.Рымарава прыняла ўдзел у Круглым стале «Арганізацыя аддаленага доступу да архіўных дакументаў і навукова-даведачнага апарата да іх інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сеткі Інтэрнэт”, арганізаваным Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

25 лістапада 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у адкрыцці сумеснай з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Аршанскім музеем У.С.Караткевіча, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выставы «Вясна ў восень», прысвечанай 95-годдзю пісьменніка У.С.Караткевіча.

20 лістапада 2025 г. вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва К.А.Лукіна прыняла ўдзел у IV Скалабанаўскіх чытаннях "Асэнсаванне мінулага і сучаснасці праз дакументальныя сведчанні", арганізаваных Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

19 лістапада 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у сумесным беларуска-ўзбекістанскім круглым стале “Камплектаванне архіўных фондаў Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь”, арганізаваным на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

19 лістапада 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва на чале з дырэктарам А.А.Макаранка наведалі ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю Беларускага радыё, якое праходзіла ў вялікай зале Палаца Рэспублікі.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе дакументы з фонда Рыгора Канстанцінавіча Пукста – беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1955), якому 27 лістапада 2025 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння.

Старонка 14 з 220