Выстава дазваляе зазірнуць за кулісы і пазнаёміцца з багатай гісторыяй гэтага ўнікальнага тэатра ад моманту яго станаўлення да сённяшняга дня. Наведвальнікі змогуць прасачыць творчы шлях ТЮГа, убачыць, як змяняліся пастаноўкі і акцёрскі склад. Тут прадстаўлены каштоўныя дакументы з фондаў ТЮГа, а таксама з асабістых фондаў галоўнага рэжысёра тэатра – Любові Мазалеўскай і кіраўніка тэатра ў 1955-1966 гг. Уладзіміра Стэльмаха.
Гэта распарадчыя дакументы па арганізацыі, перапіска з вышэйстаячымі органамі, афішы, тэатральныя праграмы, фатаграфіі сцэн са спектакляў розных гадоў.
Азнаёміцца з выставай “ТЮГ — 70 гадоў падарожжа ў казку” можна на сайце БДАМЛМ па спасылцы https://bdamlm.by/vystavy/virtualnyya-vystavy/item/4746-tyug-70-gadou-padarozhzha-u-kazku.