У рамках мерапрыемства выступіў запрошаны спікер Сяргей Сяргеевіч Александровіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лекцыя была прысвечана гістарычнаму значэнню Дня народнага адзінства, яго ролі ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і важнасці захавання адзінства і згоды ў сучасным грамадстве. Выступленне ахапіла ключавыя аспекты гэтага свята, яго гістарычныя перадумовы, значэнне падзей 17 верасня для Беларусі, ролю нацыянальнага адзінства ў развіцці краіны і актуальнасць захавання гістарычнай памяці і традыцый.
У завяршэнні мерапрыемства была адзначана важнасць дня Народнага адзінства як сімвала аб’яднання нацыі. Выказваем падзяку С.С.Александровічу за цікавае і пазнавальнае выступленне.

