27.10.2025

БДАМЛМ наведаў выставу “Беларусь і Біблія”

27 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі выставачны праект “Беларусь і Біблія”, падрыхтаваны Тэалагічным інстытутам хрысціян евангельскай веры, які прысвечаны 500-годдзю выдання кнігі “Апостал” Францыскам Скарынай.

 

Унікальная экспазіцыя падзяляецца на 5 блокаў (гістарычны кантэкст Святога Пісання, світкі Мёртвага мора і старажытныя рукапісы Ветхага Запавету, рукапісы Новага Запавету і сярэднявечныя манускрыпты на старажытных мовах) і распавядае пра Біблійную гісторыю працягласцю 5000 гадоў.

Апроч асноўнай часткі ў выставачнай прасторы ёсць пляцоўкі, дзе можна навучыцца пісаць гусіным пяром, пабыць друкаром і самому надрукаваць старонку з Бібліі Францыска Скарыны, паразмаўляць з робатам Францыска Скарыны і сфатаграфавацца ў фотазоне “Каўчэг Ноя”.

Дзякуючы наведванню выставы “Біблія ў Беларусі” работнікі архіва-музея здолелі дакрануцца да гісторыі Бібліі, убачыць працэс, праз які Францыск Скарына даў краіне першыя кнігі на роднай мове.