27.10.2025

Удзел БДАМЛМ у “Пічэтаўскіх чытаннях – 2025”

24 кастрычніка 2025 года, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Пічэтаўскія чытанні – 2025: подзвіг народа несмяротны (да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)”.

 

“Пічэтаўскія чытанні” як міжнародны навуковы форум беларускіх і замежных гісторыкаў праводзіцца на пляцоўцы гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ) з канца 1970-х гг. У азнаменаванне 80-й гадавіны Перамогі над фашызмам на пляцоўцы канферэнцыі абмяркоўвалася шырокае кола праблем і перш за ўсё выступленні ўдзельнікаў былі прысвечаны аналізу сюжэтаў і аспектаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны як на тэрыторыі Беларусі, так і ў агульным міжнародна-палітычным вымярэнні падзей Другой сусветнай вайны.

З прывітальным словам выступілі прарэктар па навуковай рабоце БДУ, доктар хімічных навук, прафесар А.В.Блахін, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, дэкан гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар А.Г.Каханоўскі, дырэктар Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В.Л.Лакіза і інш.

На секцыі “Архіў і дакумент у культуры, навуцы, адукацыі і дзяржаўным кіраванні” выступіла А.А.Макаранка з дакладам на тэму “Дзейнасць БДАМЛМ па папулярызацыі дакументаў дзеячаў культуры Беларусі – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны”, у якім асаблівую ўвагу ўдзяліла асаблівасцям работы па камплектаванні і выкарыстанні дакументаў.