У прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка распавяла пра мінулае і сённяшні дзень архіва-музея, важнасць захавання і пашырэння міжгаліновых і міждысцыплінарных сувязей. Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта М.Ф.Шумейка ў сваім пленарным дакладзе прааналізаваў ролю сучасных архіваў у захаванні гістарычнай памяці. Ганаровы архівіст, былы дырэктар БДАМЛМ Г.В.Запартыка ўзгадала гісторыю “Архіўных чытанняў”, якія ладзяцца ў БДАМЛМ з 2002 г. і знакамітых дзеячаў навукі і культуры, што прымалі ў іх удзел. Найбольш абмяркоўваемымі тэмамі секцыйных выступленняў сталі выкарыстанне ў архіўнай справе найноўшых тэхналогій, у тым ліку штучнага інтэлекту, удасканаленне форм міждысцыплінарнага супрацоўніцтва, выкарыстанне архіўных дакументаў у даследаванні гістарычнай спадчыны Беларусі.
Удзельнікі XXIII Архіўных чытанняў выказаліся за стварэнне метадалогіі і методыкі выкарыстання штучнага інтэлекту ў архіўнай справе, далейшае плённае супрацоўніцтва архіваў з установамі культуры і адукацыі.

