13.10.2025

Удзел БДАМЛМ у добраахвотнай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”

Галоўны бухгалтар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва В.С.Арлоўская прыняла ўдзел у добраахвотнай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь для аднаўлення ляснога фонду краіны.

 

Сумесна з кіраўнікамі і работнікамі дзяржаўных архіўных устаноў В.С.Арлоўская высадзіла больш за 1000 сеянцоў хвоі і елкі на тэрыторыі Станькаўскага лясніцтва Мінскага лясгаса.