23.10.2025

Падзяка калектыву БДАМЛМ ад РГА «Беларускі дзіцячы фонд»

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі дзіцячы фонд” выказвае падзяку калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) за аказаную дапамогу ў рэалізацыі традыцыйнай дабрачыннай акцыі фонду “Збяром школьны партфель разам”.

 

У ходзе рэалізацыі дабрачыннай акцыі будучыя школьнікі атрымалі ў падарунак школьныя заплечнікі, наборы канцылярскіх прылад, адзенне і іншыя прадметы першай неабходнасці для паспяховага пачатку вучэбнай дзейнасці.