- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
14 красавіка 2023 года па запрашэнні дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (НЦСМ) Сяргея Яўгенавіча Крыштаповіча работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы “Сны пра Японію”, пазнаёміліся з ксілаграфіі ў стыле ўкіё-э (мастакі Утагава Кунісада, Кацусіка Хакусай, Андо (Утагава) Хіросігэ, Кітагава Утамаро і інш.), працамі беларускіх мастакоў Анатоля Бараноўскага, Фёдара Дарашэвіча, Пятра Драчова, Вадзіма Качана, Арлена Кашкурэвіча, Вячаслава Паўлаўца, Уладзіміра Правідохіна (Хіна) і іншых (з фондаў НЦСМ) і мастакоў-удзельнікаў open-call “Сны пра Японію”, паглядзелі імерсіўны фільм па гісторыі стыля ўкіё-э.
14 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі будучыя юрысты – навучэнцы УА “Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”.
13 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі мастак, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргей Крыштаповіч і галоўны рэдактар часопіса “Юстыцыя Беларусі” Святлана Сушкіна разам са сваім намеснікам Таццянай Міронавай.
12 красавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё выставы “Жыцця майго пожня”, прымеркаванай да 115-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы і перакладчыцы Ядвігі Бяганскай (1908-1992). Аснову выставы склалі дакументы асабістага фонду Я. Бяганскай, які захоўваецца ў архіве-музеі.
13 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі студэнты 3 курса гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
12 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас (Дзень касманаўтыкі). Дата прымеркавана да першага палёту чалавека ў космас, які здзейсніў Юрый Гагарын у 1961 годзе.
11 красавіка 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” адбылася сустрэча работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва са студэнтамі IІ курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць “Дакументазнаўства”). Будучыя спецыялісты з 10 па 22 красавіка 2023 года на базе архіва-музея будуць праходзіць інфармацыйна-тэхналагічную практыку.
10 красавіка 2023 года адбыўся агульны сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя падзеі ў краіне, сфармуляваны задачы на бягучы тыдзень: завяршэнне працы над распрацоўкай афіцыйнай эмблемы і відэа-візіткі ўстановы, магчымы візіт у архіў-музей мастака і дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргея Яўгенавіча Крыштаповіча.
7 красавіка 2023 года ў рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы да 110-годдзя мастака і архітэктара Івана Васільевіча Мядзведзева “Брэст і Брэсцкая крэпасць у акварэлях 1957 года”.
6 красавіка 2023 года адбыўся агульны сход работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Намеснік дырэктара Алена Аляксандраўна Макаранка распавяла пра падзеі ў краіне і за яе межамі за перыяд з 27 сакавіка па 2 красавіка 2023 года. Было абмеркавана пытанне распрацоўцы афіцыйнай эмблемы архіва-музея, выказваліся прапановы і пажаданні. Прафком архіва-музея выступіў з прапановай арганізаваць у маі экскурсійную паездку, што аднагалосна было адобрана калектывам.
5 красавіка 2023 г. у філіяле Бібліятэкі № 3 імя У. Маякоўскага г. Мінска адбылося мерапрыемства “На вячорках у нашым пасёлку”.
5 красавіка 2023 года ў рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ).
3 красавіка 2023 года маладыя спецыялісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.