- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
4 мая 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі студэнты 3 курса спецыяльнасці “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Што робіць нацыю вялікай? Чым вымяраецца яе гераізм, подзьвіг, смеласць? Каго помняць нашчадкі і ворагі, кім ганарацца і ставяць у прыклад суайчыннікі? Тых, хто не скараючыся абставінам, працягвае барацьбу і гэтым змяняе будучыню свайго народа.
3 мая 2023 года адбыўся ўрачысты сход работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, прымеркаваны да Дня Перамогі. Намеснік дырэктара Алена Макаранка распавяла пра падзеі ў краіне і за яе межамі за перыяд з 22 па 29 красавіка 2023 года.
Члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у штогадовым традыцыйным святочным мерапрыемстве, арганізаваным Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з абласнымі, раённымі, гарадскімі выканкамамі ў гонар Свята працы – 1 мая. Святочнае мерапрыемства з удзелам працоўных калектываў, працоўных дынастый, лаурэатаў прэміі ФПБ, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, ветэранаў працы і прафсаюзнага руху Беларусі праходзіла сёлета ў г. Мінску ў Парке Перамогі. У гонар свята была арганізавана праца шматлікіх інтэрактыўных пляцовак, пунктаў грамадскага харчавання, гульнявыя зоны для дзяцей. Кульмінацыяй мерапрыемства стаў канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.
1 мая – Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных – свята, якое набыло асаблівую папулярнасць за савецкім часам. Сярод дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва захоўваюцца фотаздымкі, якія адлюстроўваюць атмасферу першамайскіх дэманстрацый і настрой іх удзельнікаў – вядомых дзеячаў культуры.
28 красавіка 2023 года члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі турыстычны форум “Адкрый Беларусь”, дзе ўсе рэгіёны нашай краіны прадставілі як свае самыя папулярныя, так і раней невядомыя турыстычныя маршруты. У рамках форуму былі атрыманы розныя інфармацыйныя матэрыялы, якія дапамагаюць падабраць экскурсію ці тур выходнага дня па жаданым маршруце. На мерапрыемстве можна было пазнаёміцца з кулінарнымі традыцыямі беларусаў, паўдзельнічаць у дэгустацыі страў нацыянальнай кухні.
27 красавіка 2023 года, у рамках мерапрыемстваў Тыдня нулявога траўматызму, прайшоў агульны сход работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы. Тэма гэтага года – “Бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе – асноўны прынцып і права ў сферы працы”.
27 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі студэнты 3 курса спецыяльнасці “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу "26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі".
22 красавіка 2023 года, у рамках мерапрыемстваў рэспубліканскага суботніка, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва на чале з намеснікам дырэктара Аленай Макаранка і пры ўдзеле прадстаўніка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Марыны Елінскай выканалі запланаваныя работы па прыборцы і добраўпарадкаванні службовых памяшканняў архіва-музея.
21 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі студэнты 3 курса аддзялення дакументазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
21 красавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся агульны сход працоўнага калектыву, на якім абмяркоўваліся падзеі ў краіне за мінуўшы тыдзень, пытанні арганізацыі і правядзення рэспубліканскага суботніку.
20 красавіка 2023 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Трэція Кісялёўскія чытанні “На раздарожжы: рознаскіраваныя дыскурсы ў беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст.”», прымеркаваная да 225-годдзя Адама Міцкевіча, 215-годдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і 200-годдзя Уладзіслава Сыракомлі.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу да 125-годдзя з дня нараджэння дырыжора, кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Марка Эмануілавіча Шнейдэрмана (1898-1981).