30.06.2023

Вы – святло свету…

Сёння, 30 чэрвеня 2023 года, мы развітваемся з нашымі калегамі – вядучым архівістам Юліяй Ігараўнай Садоўскай і загадчыкам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Таццянай Вадзімаўнай Івановай. У Евангеллі ад Мацвея напісана: “Вы – святло свету: не можа схавацца горад, які стаіць на версе гары. І запаліўшы свечку, не ставяць яе пад пасудзінаю, а на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Так няхай свеціць святло ваша перад людзьмі…” (5: 14-16).

Мы дзякуем вам за супольную працу, сяброўскую падтрымку, а галоўнае – за ваша душэўнае святло, якое сагравала і асвятляла наш шлях. Для нас вы і ёсць “святло свету”. Заставайцеся сабой, нягледзячы на абставіны!

З падзякай, калектыў БДАМЛМ