30.06.2023

Адкрыццё сумеснай выставы «Па-за прасторай»

29 чэрвеня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва бралі ўдзел у адкрыцці сумеснай (з Аб’яднаным мемарыяльным запаведнікам Ю.А. Гагарына (Расійская Федэрацыя), Гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Заслаўе”, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь і Слуцкім краязнаўчым музеем) выставы “Па-за прасторай”, прысвечанай космасу і прызначанай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з мастацкімі творамі суайчыннікаў – Язэпа Драздовіча, Аляксандра Кішчанкі, Георгія Скрыпнічэнкі і сучасных творцаў, а таксама – расійскіх мастакоў Уладзіміра Ельчанінава і Клаўдзіі Тутэволь.

Як ніколі блізка адчуўся верш Максіма Багдановіча:

“Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

У ціхую сінюю ноч

I сказаць:

“Бачыце гэтыя буйныя зоркі,

Ясныя зоркі Геркулеса?

Да іх ляціць нашае сонца,

I нясецца за сонцам зямля.

Хто мы такія?

Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.

Нашто ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі ўсе мы разам ляцім

Да зор?”

Галерэя малюнкаў