06.07.2023

Удзел у мерапрыемстве, прысвечаным выхаду ў свет навукова-папулярнага зборніка «Архивы. Ничего, кроме правды»

6 ліпеня 2023 года намеснік дырэктара архіва-музея А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прэзентацыі навукова-папулярнага зборніка дакументаў “Архивы. Ничего, кроме правды”. Дадзенае выданне створана ў рамках сумеснага праекту Беларускага тэлеграфнага агенства (БелТА) і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па раследаванні і публікацыі малавядомых фактаў генацыду на акупаванай тэрыторыі БССР у час Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусь з удзелам Міністра юстыцыі, Міністра інфармацыі, дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і інш.