30.06.2023

Удзел у мерапрыемстве, прысвечаным памяці В. Каржа

30 чэрвеня 2023 года намеснік дырэктара архіва-музея А.А.Макаранка прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным памяці аднаго з арганізатараў партызанскага руху на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза Васілія Каржа. Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь з удзелам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава.