29.06.2023

Міжнародны навуковы круглы стол «Крыніцазнаўства і гістарыяграфія. Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны»

29 чэрвеня 2023 г. намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднага навуковага круглага стала “Крыніцазнаўства і гістарыяграфія. Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны», арганізаванага гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала выступілі старшыня арганізацыйнага камітэта, дэкан гістарычнага факультэта БДУ, прафесар А.Г. Каханоўскі, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.Л. Лакіза, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я. Цвяткоў, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К. Дземянюк і інш.