19 лістапада 2024 года ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) паступілі дакументы празаіка, драматурга, сцэнарыста, рэжысёра Пятра Савельевіча Васілеўскага.

18 лістапада 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка і загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Н.Г.Пусцільнік-Марчук прынялі ўдзел у прэзентацыі выставачнага праекта “Беларуская кніга ў Кітаі (1946-2024) З калекцыі Веранікі Карлюкевіч”, арганізаванага Саюзам пісьменнікаў Беларусі сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.

15 лістапада 2024 года старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Філімонцава Марына Аляксееўна прыняла ўдзел у II справаздачна-выбарнай канферэнцыі Цэнтральнага раённага г.Мінска аб'яднання прафсаюзаў, якое адбылося ў актавай зале ЗАТ «Атлант».

14 лістапада 2024 года ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыліся тэлевізійныя здымкі аўтарскай праграмы Навума Якаўлевіча Гальпяровіча “Суразмоўцы” тэлеканала “Беларусь 3” з удзелам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) Алены Аляксандраўны Макаранка.

14 лістапада 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі "Архівы – школе" ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) была праведзена экскурсія па архіву і семінар-практыкум па тэме “Крыніцазнаўчая эўрыстыка” у межах вучэбнай дысцыпліны “Крыніцазнаўства” для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітета культуры і мастацтва.

14 лістапада 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у III Скалабанаўскіх чытаннях “Праз вывучэнне асобы да вывучэння гісторыі краіны”, арганізаваных Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

Чацвер, 14 Лістапад 2024 17:30

ПРЭС-РЭЛІЗ

12 лістапада 2024 года адбылася сустрэча работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі са старшынёй Цэнтральнага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў г. Мінска К.Ю.Садоўскай — членам ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата на выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

11 лістапада 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Міжнародны дзень энергазберажэння. Асноўная мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі.

5 лістапада 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка сумесна з дырэктарамі дзяржаўных архіўных устаноў А.К.Дземянюком, А.М.Ганчаром і М.М.Глушаковым прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 85-годдзю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Старонка 15 з 196