16 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы ўстановы за 2024 год. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў.

 

13 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася пазнавальная экскурсія для студэнтаў УА “Юрыдычнага каледжа БДУ”, падчас якой яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца з архіўнай спадчынай па гісторыі беларускіх літаратуры і мастацтва, якая захоўваецца ў архіве-музеі.

 

13 студзеня 2025 года ў чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася прэзентацыя ўнікальнай выставы “Лялечны народзец” Аляксея Мартынава.

 

11 студзеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка наведалі выставу “Мая Беларусь” у міжнародным выставачным цэнтры Belexpo, прысвечаную дасягненням сувярэннай Беларусі.

 

10 студзеня старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі (далей – ППА) Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марына Аляксееўна Філімонцава і казначэй Людміла Юльянаўна Студзінская прынялі ўдзел у навучальным семінары для старшынь і казначэяў ППА, арганізаваным Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. На семінары разглядаліся пытанні прадастаўлення справаздачнасці аб дзейнасці ППА і яе афармлення.

 

13 студзеня рэжым працы чытальнай залы: 9:00 – 13:00 у сувязі з правядзеннем прэзентацыі выставы Аляксея Мартынава «Лялечны народзец»

 Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) ад усёй душы віншуюць вядучага архівіста Таццяну Віктараўну Кекелеву з выдатным юбілеем!

8 студзеня 2025 года, у рамках акцыі “Архівы – школе” навучэнцы Каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пабывалі на экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ). Экскурсія стала для навучэнцаў не толькі магчымасцю дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі, але і пагрузіцца ў атмасферу старадаўняй архітэктуры будынка былога касцёла бернардзінцаў.

Аўторак, 31 Снежань 2024 09:41

Дарагія сябры і калегі!

Напярэдадні Новага года калектыў БДАМЛМ зычыць Вам, каб кожная старонка Вашага жыцця ў Новым годзе была напоўнена займальнымі гісторыямі і яркімі эмоцыямі! Хай натхненне суправаджае Вас заўсёды! Жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, новых творчых здзяйсненняў і дабрабыту!

 

Старонка 11 з 196