18.02.2025

БДАМЛМ на тэлеканале «Беларусь 3» у праграме «Культурны тыдзень»

16 лютага 2025 у эфіры праграмы «Культурны тыдзень» тэлеканала «Беларусь 3» выйшаў сюжэт аб адкрыцці выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) «Лёс свой прадбачыць», прысвечанай 65-годдзю заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, педагога, літаратара Андрэя Андрэевіча Душачкіна. 

 

У сюжэце прадстаўлены фрагменты інтэрв'ю з юбілярам і куратарам выставы — вядучым архівістам Таццянай Віктараўнай Кекелевой.

Таццяна Віктараўна прадставіла ўнікальныя дакументы з сямейнага фонду Душачкіных-Клімавых, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць знакамітай дынастыі і звярнула асаблівую ўвагу на матэрыялы экспазіцыі, звязаныя з маці А.А.Душачкіна, народнай артысткай СССР, актрысай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, Аляксандрай Іванаўнай Клімавай. Сярод найбольш цікавых дакументаў – рукапісы, тэксты роляў, фатаграфіі з сямейнага альбома. 

Убачыць рэпартаж тэлеканала «Беларусь3» можна па спасылцы