07.02.2025

Удзел БДАМЛМ ў здымках тэлевізійнага сюжэту для канала АНТ «Кумиры не уходят в никуда»

5 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся здымкі тэлеканалам АНТ сюжэту «Кумиры не уходят в никуда». Журналісты правялі відэаздымку выставы У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне…”, прысвечанай 95-годдзю выбітнага акцёра, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага. 

 

Вядучы архівіст Таццяна Аляксандраўна Анпілогава ў сваім інтэрв'ю распавяла аб дакументах з асабістага фонду Р.І. Янкоўскага, якія прадстаўлены на выставе. Гэта фатаграфіі Расціслава Іванавіча ў ролях і тэксты роляў, выкананых акцёрам; фатаграфіі сцэн са спектакляў і кіно з яго ўдзелам; успаміны і рэцэнзіі; ганаровыя граматы, падзякі, віншаванні дзяржаўных устаноў і афіцыйных асоб Беларусі і Расіі. 

Убачыць рэпартаж тэлеканала АНТ можна па спасылцы