06.02.2025

ПРЭС-РЭЛІЗ

06 02 25 1710 лютага 2025 года а 15-й гадзіне Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае  на  мерапрыемства  з  адкрыццём  літаратурна-дакументальнай выставы “…Судьбу свою предвидеть”, прысвечанае 65-годдзю з дня нараджэння акцёра тэатра і кіно, педагога, літаратара, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Андрэя Андрэевіча Душачкіна (з удзелам самаго юбіляра).

Ён нарадзіўся ў сям’і знакамітай актрысы, народнай артысткі СССР Аляксандры Іванаўны Клімавай і самабытнага акцёра, педагога Андрэя Валянцінавіча Карсакоўскага (Душачкіна). Тэатр натуральна ўвайшоў у існасць Андрэя Душачкіна: з пахам куліс і дэкарацый, з прысутнасцю на рэпетыцыях, з размовамі яго бацькоў пра вобразы і драматургію. Шлях ў мастацтва быў прадвызначаны. У 1981 г., скончыўшы Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс В.М. Раеўскага), ён стаў акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, дзе працуе і сёння, з’яўляецца вядучым майстрам сцэны. У 2004–2008 гг. выкладаў акцёрскае майстэрства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, з 2020 г. – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Андрэй Душачкін – шматгранная асоба. Несупынная творчая энэргія, багаты ўнутраны свет, пошукі адказаў на  вечныя пытанні чалавечага быцця выявіліся таксама ў яго прозе і паэзіі. Ён – аўтар сямі кніг, успамінаў пра бацькоў, шматлікіх публікацый у перыядычным друку. З’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расійскага саюза пісьменнікаў.

Экспазіцыю выставы склалі дакументы з сямейнага фонду А.І.Клімавай, А.В.Карсакоўскага (Душачкіна), А.А.Душачкіна,  што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Фатаграфіі бацькоў, А.І.Клімавай ў лепшых ролях;  фатаграфіі ў ролях і  сцэнах са спектакляў і кіно з ўдзелам А.А.Душачкіна; успаміны і рэцэнзіі; ганаровыя граматы, падзякі; кнігі і публікацыі – гэтыя і многія іншыя архіўныя матэрыялы распавядаюць аб творчым шляху А.А.Душачкіна, акцёра і літаратара. 

На мерапрыемства запрошаны сам юбіляр – А.А.Душачкін, яго сябры – рэжысёр Уладзімір Арлоў і старшыня Беларускага саюза пісьменнікаў Алесь Карлюкевіч, спецыялісты па сямейнаму фонду № 228 (А.І.Клімава, А.В.Карсакоўскі, А.А.Душачкін).

Вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (5 паверх, кабінет № 4 БДАМЛМ)

Даведкі па тэлефоне: 316-47-81