4 лістапада 2025 года ў рамках рэалізацыі праекта “Юны архівіст” і рэспубліканскай акцыі “Архівы – Школе” адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) з ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 імя М.І.Аладава г.Мінска”. У падпісанні пагаднення прынялі ўдзел дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і дырэктар «Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 2 імя М.І.Аладава г.Мінска» А.П.Церахаў.

3 лістапада 2025 года вядучы архівіст Беларускага Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Наталля Паўлаўна Прынько правяла семінар-практыкум з работнікамі Дзяржаўнай ўстановы  “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі  тэатр беларускай драматургіі”.

1 лістапада 2025 года ў 143-ю гадавіну з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Стаўбцоўшчына традыцыйна сабрала аматараў творчасці вялікага класіка на штогадовае свята «Каласавіны». У ліку ганаровых гасцей і актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў былі работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка.

30 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел ва ўрачыстам адкрыцці выставы «Андрей Бембель. Дорогами эпохи», прымеркаванай да 120 – годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесара, скульптара, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905 – 1986), падрыхтаванай сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

30 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыты пасля рэканструкцыі Музей гісторыі беларускай чыгункі.

30 кастрычніка 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся семінар-практыкум па тэме «Арганізацыя работы з фондамі асабістага паходжання ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь» для студэнтаў 4 курса дзённай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці «архівазнаўства» гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

29 кастрычніка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава прынялі ўдзел у адкрыцці Мемарыяльнай дошкі пісьменніку, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Алесю Ануфрыевічу Савіцкаму на доме нумар 11 па вуліцы Янкі Купалы, арганізаваным Саюзам пісьменнікаў Беларусі сумесна з сям'ёй А.А.Савіцкага.

Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025 17:07

БДАМЛМ наведаў выставу “Беларусь і Біблія”

27 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі выставачны праект “Беларусь і Біблія”, падрыхтаваны Тэалагічным інстытутам хрысціян евангельскай веры, які прысвечаны 500-годдзю выдання кнігі “Апостал” Францыскам Скарынай.

Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025 16:23

Удзел БДАМЛМ у “Пічэтаўскіх чытаннях – 2025”

24 кастрычніка 2025 года, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Пічэтаўскія чытанні – 2025: подзвіг народа несмяротны (да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)”.

Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025 09:33

ПРЭС-РЭЛІЗ

Старонка 15 з 218