04.11.2025

Семінар-практыкум па архіўнай справе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі

3 лістапада 2025 года вядучы архівіст Беларускага Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Наталля Паўлаўна Прынько правяла семінар-практыкум з работнікамі Дзяржаўнай ўстановы  “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі  тэатр беларускай драматургіі”.

 

Асаблівая ўвага была звернута на выкананне патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у сферы архіўнай справы, фарміраванне вопісаў спраў пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе, захаванне тэрмінаў, правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, а таксама ўмоў выдзялення да знішчэння дакументаў, якія не падлягаюць захоўванню.