Дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка распавяла тэарэтычныя аспекты арганізацыі працы з фондамі асабістага паходжання. Загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава на практыцы прадэманстравала правядзенне работы па навуковаму апісанню дадзеных дакументаў і надала асаблівую ўвагу праблемным пытанням у рэалізацыі дадзенай працы.
Вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Л.Ю.Студзінская прадэманстравала ўсе віды асноўных і дапаможных уліковых дакументаў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці архіва-музея. На прыкладзе фонду народнага паэта Беларусі А.А.Куляшова распавяла пра асаблівасці прыёму і ўліку дакументаў і спраў асабістага паходжання.
Вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій К.А.Лукіна надала ўвагу пытанням правядзення каталагізацыі дакументаў і стварэння фонду карыстання на іх.
Знаёмства будучых спецыялістаў з практычным бокам рэалізацыі работы з фондамі асабістага паходжання паспрыяюць фарміраванню ў студэнтаў уменняў і навыкаў з дадзенай катэгорыяй спраў.

