04.11.2025

Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве БДАМЛМ з ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 імя М.І.Аладава г. Мінска”

4 лістапада 2025 года ў рамках рэалізацыі праекта “Юны архівіст” і рэспубліканскай акцыі “Архівы – Школе” адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) з ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 імя М.І.Аладава г.Мінска”. У падпісанні пагаднення прынялі ўдзел дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і дырэктар «Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 2 імя М.І.Аладава г.Мінска» А.П.Церахаў.

 

У рамках пагаднення плануецца арганізацыя сумеснай выставы, прысвечанай 135-годдзю беларускага кампазітара, педагога, народнага артыста БССР М.І.Аладава. Экспазіцыя будзе сфарміравана на аснове фондаў БДАМЛМ, якія захоўваюць дакументы кампазітара: нотныя рукапісы, фатаграфіі, афішы і праграмы канцэртаў.

Мы ўпэўненыя, што супрацоўніцтва будзе плённым і доўгатэрміновым, прынясе карысць абодвум бакам і ўнясе значны ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны сярод навучэнцаў.