31.07.2023

Экскурсія работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва на выставу «ТэкСтыльны букет»

28 ліпеня 2023 года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведаў выставу работ “ТэкСтыльны букет”, арганізаваную Нацыянальным цэнтрам сучаснага мастацтва (партнёрам БДАМЛМ па шэрагу праектаў) пад дэвізам – “Ад традыцый да сучаснасці”. Гэтая выстава дала магчымасць убачыць творы, выкананыя як у традыцыйных, так і ў эксперыментальных тэкстыльных матэрыялах і тэхніках: шыццё, ткацтва, вышыўка, аплікацыя, вязанне і іншае.