- пазнаёміцца з гісторыяй аднаго з нямногіх помнікаў архітэктуры барока XVII стагоддзя ў Мінску, дзе цяпер месціцца БДАМЛМ;
- дазнацца пра тое, калі ў касцельных мурах у цэнтры горада пачалі захоўваць архіўныя справы;
- на свае вочы ўбачыць, як сёння архіў-музей захоўвае ўнікальныя дакументы, звязаныя са слаўнай гісторыяй беларускай літаратуры і мастацтва;
- даведацца пра дакументы, якія захоўваюцца ў архіве-музеі і з’яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі пра дзейнасць выдатных беларускіх пісьменнікаў, кампазітараў, акцёраў, рэжысёраў і многіх іншых дзеячаў літаратуры і мастацтва;
- убачыць тэматычныя выставы, падрыхтаваныя спецыялістамі БДАМЛМ;
- пазнаёміцца з працай чытальнай залы архіва-музея і паспрабаваць сябе ў якасці даследчыка.
Наведванне БДАМЛМ бясплатнае (магчымы ўдзел спецыяліста архіва-музея ў інфармацыйных гадзінах і іншых асветніцкіх мерапрыемствах ва ўстановах адукацыі).
Групы да 15 чалавек.
Папярэдні запіс па тэлефоне +375 (17) 242-51-88.