29 чэрвеня 2023 года ў рамках праекта "Адкрыты кінаархіў" работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўзялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі мерапрыемства праслухалі даклады і прагледзелі кіналекторы на тэму "Вызваленне і аднаўленне беларускай сталіцы".

29 чэрвеня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва бралі ўдзел у адкрыцці сумеснай (з Аб’яднаным мемарыяльным запаведнікам Ю.А. Гагарына (Расійская Федэрацыя), Гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Заслаўе”, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь і Слуцкім краязнаўчым музеем) выставы “Па-за прасторай”, прысвечанай космасу і прызначанай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з мастацкімі творамі суайчыннікаў – Язэпа Драздовіча, Аляксандра Кішчанкі, Георгія Скрыпнічэнкі і сучасных творцаў, а таксама – расійскіх мастакоў Уладзіміра Ельчанінава і Клаўдзіі Тутэволь.

29 чэрвеня 2023 г. намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднага навуковага круглага стала “Крыніцазнаўства і гістарыяграфія. Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны», арганізаванага гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

28-29 чэрвеня 2023 года ў Магілёве прайшла ХІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, арганізаваная Музеем гісторыі Магілёва пры падтрымцы Упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама. Ад Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўзяў удзел вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Віктар Жыбуль. Ён выступіў з дакладам “Магілёў у творчасці Алеся Пруднікава”, падрыхтаваным пераважна на аснове рукапісаў паэта, якія захоўваюцца ў архіве-музеі. Па выніках канферэнцыі выйшаў зборнік навуковых артыкулаў ўдзельнікаў.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу "Мінск. 3 ліпеня 1944 года" да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

27 чэрвеня 2023 года для студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія праходзяць вучэбную інфармацыйную і архіўна-музейную практыку, была прачытана лекцыя на тэму "Арганізацыя работы па забеспячэнні захаванасці дакументаў у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва".

Панядзелак, 26 Чэрвень 2023 14:43

Студэнцкая практыка ў архіве-музеі

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва 26 чэрвеня 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прыняў для праходжання вучэбнай практыкі студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

“А жыць так хацелася – хоць як-небудзь у сцюжы, голадзе, страху, хоць у такім жудасным пекле, якім была вайна, – усё роўна хацелася жыць”, – пісаў у аповесці “Жураўліны крык” В.У. Быкаў.

22 чэрвеня 2023 года, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, для калектыва Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг “БелЮрЗабеспячэнне” вядучым архівістам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталляй Мізон была прачытана лекцыя на тэму “Першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў афіцыйных дакументах і дзённіках беларускіх пісьменнікаў”.

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання.

Старонка 70 з 198