26.07.2023

Запрашаем на ХХІ Архіўныя чытанні!

Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва запрашае на ХХІ Архіўныя чытанні “Юбіляры 2023 года: лёсы і спадчына праз прызму архіўных і музейных матэрыялаў” Чытанні адбудуцца 5 кастрычніка 2023 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4.

Вітаюцца матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці дзеячаў культуры, літаратуры, выяўленчага мастацтва, музыкі, кінематографа.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская. Рэгламент выступлення: да 15 хвілін. 

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы, адрасам аўтара просім дасылаць да 25 верасня 2023 г. на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Даведкі па тэлефонах: 316-47-81; 242-51-88.

Матэрыялы канферэнцыі плануецца апублікаваць у штогадовым альманаху БДАМЛМ “Аўтограф”. У сувязі з тым, што альманах з 2024 г. трансфармуецца ў навуковае выданне з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, пададзены тэкст артыкула мусіць уключаць наступныя элементы:

  • прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў) артыкула, яго назву;
  • адрас электроннай пошты;
  • анатацыю на беларускай (рэзюмэ), рускай (резюме) і англійскай (summary) мовах памерам 100–150 слоў, ключавыя словы артыкула;
  • уводзіны;
  • асноўную частку, якая можа ўключаць фотаздымкі, табліцы, графікі і іншы ілюстрацыйны матэрыял;
  • заключэнне, дзе дакладна сфармуляваны вынікі;
  • спіс выкарыстаных крыніц;
  • дату паступлення артыкула ў рэдакцыю.

Аб’ём навуковага артыкула – не менш за 14 тыс. і не больш за 20 тыс. знакаў, аб’ём публікацыі дакументальных крыніц – да 40 тыс. знакаў. Тэкставая інфармацыя мусіць быць запісаная ў фармаце Word, дапускаецца мінімальнае фарматаванне (шрыфт Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвала, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см, вылучэнні або курсівам, або паўтлустым курсівам). 

Уся нятэкставая інфармацыя на электронных носьбітах павінна не толькі знаходзіцца ў тэксце ў фармаце Word, але і быць прадублявана ў любым графічным фармаце (jpg, tiff; 300 dpi).

Бібліяграфічныя спасылкі афармляюцца згодна з главой 5 Інструкцыі па афармленні дысертацыі і аўтарэферата (пастанова ВАК Рэспублікі Беларусь ад 22.02.2006 № 2, апублікавана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 20 сакавіка 2006 г., № 41, 7/603).

Тэрмін падачы артыкулаў – да 31 снежня бягучага года.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах “Аўтограф”.

ЗАЯЎКА

удзельніка ХХІ АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

5 кастрычніка 2023 г., г. Мінск

Прозвішча_________________________________________________________

Імя________________________________________________________________

Імя па бацьку_____________________________________________________

Пасада___________________________________________________________

Поўная назва ўстановы____________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне__________________________________

Паштовы адрас арганізацыі_______________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail__________________________________

Тэма даклада_____________________________________________________