- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
15 лютага 2024 г. камернай і опернай спявачцы, буйной грамадскай дзяячцы Ларысе Пампееўне Аляксандраўскай споўнілася б 120 год.
У лютым у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад германскіх захопнікаў.
14 лютага 2024 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася рабочая сустрэча дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алены Аляксандраўны Макаранка з дырэктарам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа Ірынай Уладзіміраўнай Мацяс.
14 лютага 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі мерапрыемства (літыю па загіблых у Афганістане і канцэрт), прысвечанае 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяры, што паслужылі выратаванню нашай Бацькаўшчыны”.
13 лютага 2024 года у межах правядзення Года якасці дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка наведала спецыялізаваную міжнародную выставу “Рабочая адзенне. Бяспека і ахова працы ў Беларусі" і прыняла ўдзел у семінарах спецыялістаў па пытаннях бяспекі і аховы працы. Удзельнікі абмеркавалі дзяржаўную палітыку ў сферы аховы і ўмоў працы, актуальныя змены ў заканадаўстве аб працы.
12 студзеня 2024 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі дырэктар Архіва Расійскай акадэміі навук (РАН), дзейсны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі ІІІ класа, кандыдат культуралогіі Аляксандр Віктаравіч Рабаткевіч і кіраўнік Групы камплектавання асабістымі фондамі навукоўцаў і іх навуковага апісання Архіва РАН Вольга Уладзіміраўна Селіванава.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае на літаратурна-дакументальнаую выставу “Перад сабой і светам будзь праўдзівы…”, – прысвечаную 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.
8 лютага 2024 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання Вольга Фёдараўна Шаталава і вядучы архівіст Наталля Аляксандраўна Мізон – узялі ўдзел у адкрыцці сумеснай выставы “У Дом твой сцежка прывяла сама…”, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння паэта, літаратуразнаўцы і грамадскага дзеяча Валянціна Таўлая, на пляцоўцы Лідскага гісторыка-мастацкага музея. У праграму мерапрыемства таксама ўвайшлі аўтобуснае падарожжа па мясцінах В. Таўлая ў Лідзе, інсцэніраваныя аповеды пра жыццё і побыт паэта, сустрэча з яго сваякамі і інш.
7 лютага 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы “Перад сабой і светам будзь праўдзівы…”, прысвечанай 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад германскіх захопнікаў.
6 лютага 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марыя Іосіфаўна Пышынская і вядучы архівіст Наталля Паўлаўна Прынько пасля некалькіх месяцаў плённых перамоваў наведалі ўдаву народнага мастака Беларусі – Святлану Мікалаеўну Шчамялёву для прыняцця частцы дакументаў (граматы, віншавальныя адрасы, індывідуальныя фотаздымкі і з вядомымі дзеячамі Беларусі, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, са студэнтамі і інш.) з асабістага архіва мастака Л.Д. Шчамялёва. Падчас сустрэчы Святлана Мікалаеўна паведаміла пра сямейныя традыцыі, асабістае жыццё і творчы шлях мужа, яго звычкі.
Паважаныя наведвальнікі!