13.02.2024

БДАМЛМ: аб наведванні спецыялізаванай міжнароднай выставы “Рабочая адзенне. Бяспека і ахова працы ў Беларусі”

13 лютага 2024 года у межах правядзення Года якасці дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка наведала спецыялізаваную міжнародную выставу “Рабочая адзенне. Бяспека і ахова працы ў Беларусі" і прыняла ўдзел у семінарах спецыялістаў па пытаннях бяспекі і аховы працы. Удзельнікі абмеркавалі дзяржаўную палітыку ў сферы аховы і ўмоў працы, актуальныя змены ў заканадаўстве аб працы.

Асаблівую ўвагу на выставе выклікалі новыя тэхналогіі і абсталяванне для відэаназірання, пажарнай бяспекі, сігналізацыі і абвесткі.

1. А.А. Макаранка на выставе

2. Семінар спецыялістаў

3. А.А. Макаранка на выставе

4-5. Выстава