15.02.2024

Аб планах супрацоўніцтва БДАМЛМ з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа

14 лютага 2024 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася рабочая сустрэча дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алены Аляксандраўны Макаранка з дырэктарам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа Ірынай Уладзіміраўнай Мацяс.

У ходзе перамоваў быў складзены план сумесных мерапрыемстваў на 2024 год. Адно з першых будзе прысвечана прэзентацыі выданняў БДАМЛМ і музея Я. Коласа.

1. А.А. Макаранка на сустрэчы

2. Экспазіцыя ў музеі Я. Коласа

3. Макет дома, у якім жыў Я.Колас з 1921 па 1927 гг.

4. Штэндар музея