7 сакавіка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва на ўрачыстым сходзе адбылося адкрыццё выставы “Да свята вясны...”, прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.

6 сакавіка 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі імпрэзу “Гаспадыня Купалавага Дома”, прысвечаную жонцы паэта Уладзіславе Францаўне Луцэвіч – стваральніцы і першаму дырэктару музея Янкі Купалы.

6 сакавіка 2024 архівісты І.А. Лабовіч і М.А. Праскурын у якасці дэлегатаў першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у IX Пазачарговай Канферэнцыі цэнтральнай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” г. Мінска.

На выставе прадстаўлены паштоўкі, створаныя таленавітымі мастакамі і фатографамі. Кожны творца ўклаў часцінку душы ў свае працы, каб перадаць усю любоў, падзяку і прызнанне, якія мы выказваем нашым дарагім жанчынам у гэты асаблівы дзень.

5 сакавіка 2024 года ў рамках акцый “Архівы – школе” і “Юны архівіст” вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва М. П. Кенька прыняў удзел у экспертным савеце V-й навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаванай да Міжнароднага Дня роднай мовы, у дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Панядзелак, 04 Сакавік 2024 16:33

Акцыя “Архівы – школе” ў БДАМЛМ

4 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва правялі экскурсію для навучэнцаў 9-х класаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

1 сакавіка 2024 года у рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзя пісьменніцы Еўдакіі Лось, вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Таццяна Віктараўна Кекелева прыняла ўдзел у здымцы сюжэту для праграмы Навіны "Культура" ОНТ "Птушка шчасця" і ў адкрыцці літаратурна-мастацкай экспазіцыі "Ранак вясны – Еўдакія" ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

1 сакавіка 2024 года у рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вядучы архівіст Н.А. Мізон і архівіст К.В. Цынкевіч Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі удзел у прамым эфіры радыёканала “Культура” у праграме “Жывая памяць: Дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва”, дзе распавялі пра гісторыю будынка, заснаванне архіва-музея, работу сучасных архівістаў з асабістымі архівамі, якія прыймаюцца на Дзяржаўнае захоўванне.

28 лютага 2024 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы “Якая цудоўная нявеста, і жаніх ёй да пары” ў філіяле Музея гісторыі горада Мінска на вуліцы Ракаўскай, 17.

28 лютага 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка і вядучы архівіст аддзела работы архіваў арганізацый і фарміравання НАФ А.Э. Любецкая правялі семінар з работнікамі структурных падраздзяленняў установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", адказнымі за вядзенне справаводства і архіў.

Старонка 44 з 194