Панядзелак, 05 Люты 2024 23:38

Зацверджана эмблема БДАМЛМ

1 лютага 2024 года на ўрачыстым пасяджэнні калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) А.А. Макаранка ўручана пасведчанне ад 17 лістапада 2023 г. № В-1880 аб дзяржаўнай рэгістрацыі афіцыйнага геральдычнага сімвала — Эмблемы БДАМЛМ.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адкрыта выстава, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Лявона Баразны.

16 сакавіка 1960 года падчас працы над раманам “Каласы пад сярпом тваім” Уладзімір Караткевіч напісаў у лісце Янку Брылю: “Я ведаю: трэба працаваць. Іншага для мяне бадай што і не дадзена. І не трэба чакаць ад жыцця немагчымага. Магчыма, гэта лёс паклаў на плечы якіх-небудзь трыццацёх людзей цяжар цэлага народа, каб даведацца, ці ёсць мяжа сілам чалавечым”. Лявон Баразна для многіх і быў адным з гэтых “трыццацёх людзей”, на якіх у пэўны час трымалася беларуская культура.

31 студзеня работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі прэзентацыю мемуараў народнага пісьменніка і фондаўтваральніка БДАМЛМ Мікала Чаргінца ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

30 студзеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва адбылася рабочая сустрэча дырэктара архіва-музея Аленай Аляксандраўны Макаранка з галаўным рэдактарам навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” Наталляй Мікалаеўнай Шапран.

28 снежня 2023 года на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адкрылася сумесная выстава Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва “Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях”. Усе фотаматэрыялы БДАМЛМ былі прадастаўлены па дазволе дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Леанідавіча Воінава.

25 студзеня 2024 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы “Васіль Быкаў.

24 студзеня 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі ўрачыстае адкрыццё выставы “Мастацкаму 85. Афішы і фотаздамкі”, прысвечанай юбілейнаму году Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Старонка 49 з 194