Назву юбілейнай выставы пра паэта Артура Вольскага далі яго словы з верша “Сонца” (трыпціх “Узрост” (1967). Яго чарнавы рукапіс (1950-я) і машынапіс з рукапіснымі праўкамі захоўваецца разам з іншымі дакументамі паэта ў фондзе БДАМЛМ № 76.

26 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у навукова-практычным семінары “Процідзеянне карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях”, арганізаваным на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

26 верасня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) і ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей - БДАНТД) праведзены Адзіны дзень бяспекі.

24 верасня 2024 года адбылося пасяджэнне Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой Рэспублікі Беларусь.

22 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у праглядзе прэм’еры вакальна-харэаграфічнага прадстаўлення “Патэтычны дзённік памяці” Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

20 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Н.П.Прынько наведалі Трэці Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва, прысвечаны 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага цырка.

Старонка 19 з 194