На сталічным манежы з яркімі і складанымі нумарамі ва ўсіх цыркавых жанрах — ад акрабатыкі і жанглявання да дрэсуры і клаўнады выступілі артысты з 17 краін свету — Азербайджана, Аргенціны, Аўстраліі, Беларусі, Італіі, Венгрыі, В’етнама, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Калумбіі, Кыргызстана, Малдовы, Партугаліі, Расіі, Узбекістана, Францыі і Эфіопіі
У журы былі запрошаны вядомыя ў гэтай сферы прадзюсары, рэжысёры і дырэктары. Сярод іх генеральны дырэктар, мастацкі кіраўнік Маскоўскага цырка Нікуліна на Каляровым бульвары Максім Нікулін, прэзідэнт Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва ў Сен-Поль-ле-Дакс Бруна Лалой, дырэктар Казанскага дзяржаўнага цырка Эльміра Булатава і многія іншыя.
У адкрыцці фестывалю прыняў удзел намеснік старшыні Мінгарвыканкама А.В.Стрыгельскі, які перадаў прывітальны адрас старшыні Мінскага гарвыканкама У.Я.Кухарава.
Выказваем падзяку дырэктару Белдзяржцырка Уладзіміру Анатольевічу Шабану за ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з лепшымі дасягненнямі сусветнага цыркавога мастацтва з усяго свету.