27.09.2024

Удзел БДАМЛМ ў навукова-практычным семінары для кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў “Процідзеянне карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях”

26 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у навукова-практычным семінары “Процідзеянне карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях”, арганізаваным на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

З дакладам “Процідзеянне праваахоўных органаў карупцыі ў Рэспубліцы Беларусь” перад удзельнікамі семінара выступіў старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Васільевіч Трубчык.

Начальнік аддзела распрацоўкі мер па процідзеянні арганізаванай злачыннасці і карупцыі Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Алена Аляксееўна Кароціч расказала аб арганізацыі работы па процідзеянні карупцыі ў дзяржаўных установах Рэспублікі Беларусь.

З заключным словам выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў, у якім падкрэсліў, што карупцыя — адна з асноўных пагроз нацыянальнай бяспецы краіны.

Яна пагражае вяршэнству закону і правам чалавека, з’яўляецца сур’ёзным бар’ерам на шляху здаровага развіцця грамадства і падрывае яго маральныя асновы, давер да ўлады, перашкаджае канкурэнцыі, абцяжарвае эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні, пашырае сектар ценявой эканомікі і памяншае падатковыя паступленні ў бюджэт. Барацьба з карупцыйнымі праявамі з’яўляецца найважнейшай задачай ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства.