26.09.2024

26 верасня - Адзіны дзень бяспекі ў БДАМЛМ і БДАНТД

26 верасня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) і ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей - БДАНТД) праведзены Адзіны дзень бяспекі.

Мэта Адзінага дня бяспекі - навучыць работнікаў архіўных устаноў правільным дзеянням у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама аказаць першую дапамогу пацярпелым.

Кожны з нас можа апынуцца ў няштатнай сітуацыі, і ад нашых дзеянняў будзе залежыць не толькі нашае жыццё і здароўе, але і жыцці тых, хто знаходзіцца побач з намі.З уступным словам да работнікаў архіваў звярнуліся кіраўнікі БДАМЛМ і БДАНТД А.А.Макаранка і А.П.Куракоў.

Галоўны інжынер БДАНТД В.А.Богуш правёў навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых няштатных сітуацыях.У адпаведнасці з Механізмам рэалізацыі плана падрыхтоўкі і правядзення Адзінага дня бяспекі ў Міністэрстве юстыцыі, органах і арганізацыях Міністэрства юстыцыі, зацверджаным Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленкам ад 16.09.2024, была праведзена штабная трэніроўка па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях, накіраваная на павышэнне зладжанасці, адпрацоўку практычных навыкаў, гатоўнасць работнікаў архіваў да ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

У тым ліку, адпрацоўваліся навыкі эвакуацыі пры пажары, дзеянняў ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый на аб’екце.

Галерэя малюнкаў