18.09.2024

21 верасня – Сусветны дзень міру

Мір ва ўсім свеце – што можа быць важней за гэта? Яго так прагнуць людзі. Як добра жыць адной дружнай сям'ёй, кожны дзень адпраўляць дзяцей у школу, радавацца новаму дню і дыхаць чыстым паветрам. Мір заўсёды быў і ёсць неабходнасцю ўсяго чалавецтва.

Гэты дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 1981 годзе. Праз дваццаць гадоў, у 2001 годзе, Генеральная Асамблея аднагалосна прыняла рашэнне штогод адзначаць Дзень міру як дзень адмовы ад гвалту і дзень спынення агню. Усім без выключэння краінам паступіла прапанова ў гэты дзень спыніць ваенныя аперацыі, не праліваць кроў хоць бы 24 гадзіны, і праводзіць акцыі, якія тычацца праблем міра. Толькі мірным шляхам можна дасягнуць мэты ў кампрамісных рашэннях, атрымаўшы карысць для ўсяго чалавецтва.

Да Сусветнага дня міру Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе дакументы Ларысы Пампееўны Александроўскай – опернай спявачкі, народнай артысткі СССР, рэжысёра, грамадскага дзеяча.

Л.П.Александроўская з’яўлялася членам Савецкага Камітэта абароны міру, прымала ўдзел у працы II Сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру ў Варшаве ў 1950 годзе і ў працы Кангрэса народаў у абарону міру ў Вене ў 1952 годзе. У БДАМЛМ захоўваюцца фотаздымкі, дэлегацкія білеты ўдзельніка ўсесаюзных канферэнцый прыхільнікаў міру, запрашэнне і мандат удзельніка II Сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру, якія належалі Л.П.Александроўскай.

Асноўная мэта свята – прыцягнуць ўвагу чалавецтва да дасягнення стабільнасці ў свеце без пагроз і гвалту. Мір на Зямлі – гарантыя будучыні нашай цудоўнай планеты.

 

Спіс выкарастаных дакументаў:

1. Тэлеграма аб зацвярджэнні Л.П. Александроўскай дэлегатам Усесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру. 1949

Ф. 316_1_671_001

 2. Білет № 631 дэлегата Усесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру на імя Л.П. Александроўскай. 1949

Ф. 316_1_671_005

3. Білет дэлегата трэцяй Усесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру на імя Л.П. Александроўскай. 1951

Ф. 316_1_671_004

 4. Білет дэлегата чацвёртай Усесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру на імя Л.П. Александроўскай. 1952

Ф. 316_1_671_006

 5. Білет дэлегата пятай Усесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру на імя Л.П. Александроўскай. 1955

Ф. 316_1_671_007

 6. Мандат № 441 удзельніка II-га Сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру на імя Л.П. Александроўскай. 1950

Ф. 316_1_671_002

7. Эмблема Усесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру. 1952

Ф. 316_1_672_007

8. Фатаграфія. II Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру ў Варшаве. Савецкая дэлегацыя (з удзелам Л.П. Александроўскай). 1950

Ф. 316_1_807_001

9. Фатаграфія. II Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру ў Варшаве. Сустрэча на вакзале. 1950

Ф. 316_1_807_003

Галерэя малюнкаў