85 гадоў таму, 17 верасня 1939 года, пачалося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. У найважнейшай падзеі таго знамянальнага года – Народным сходзе Заходняй Беларусі ў Беластоку – браў удзел і Янка Купала. У Дзяржаўным літатаратурным музеі Янкі Купалы распачала працу выстава “Безназоўнае”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Цэнтральным экспанатам выставы стала паэма Я.Купалы з аднайменнай назвай. Куратар выставы Марыя Барткова распавяла аб тым, як 100 год таму, у 1924 годзе, калі адбылося першае ўзбуйненне БССР, стваралася гэта паэма. У экспазіцыі – рукапіс паэмы, дзесяць разделаў якой яднае сімвалічны вобраз Беларусі, што прайшла няпросты шлях і “на куце ў хаце сваёй села”. Падчас мерапрыемства ў рамках грамадска – культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам” прагучалі радкі з паэмы “Безназоўнае” і вершы з цыкла Янкі Купалы “На заходне – беларускія матывы”.
Па заканчэнні сустрэчы работнікі БДАМЛМ і НАРБ падзяліліся меркаваннем аб неабходнасці паважлівага стаўлення да памятных дат у гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Дзень народнага адзінства, перш за ўсё, сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны падмурак сучаснай дзяржаўнасці. Гэта сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі, шчырага імкнення беларусаў жыць адной дружнай сям'ёй.