5 лістапада 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка сумесна з дырэктарамі дзяржаўных архіўных устаноў А.К.Дземянюком, А.М.Ганчаром і М.М.Глушаковым прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 85-годдзю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

31 кастрычніка 2024 года старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марына Аляксееўна Філімонцава прыняла ўдзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, якая адбылася ў канцэртнай зале «Верхні горад».

31 кастрычніка 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ў прэзентацыі сумеснага з выдавецтвам “Ковчег” выдання “Соната № 3 для фортепиано” Льва Абеліёвіча, падрыхтаванага да друку Андрэем Кіранавым па нотным рукапісу, які захоўваецца ў архіве-музеі. Прэзентацыя праходзіла ў межах вялікага канцэрта для настаўнікаў музычных устаноў горада на базе 10-й музычнай школы Мінска.

30 кастрычніка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся XXII Архіўныя чытанні «Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці», прысвечаныя трыццацігоддзю прыняцця закона «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь».

25 кастрычніка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пічэтаўскія чытанні-2024: гісторыя: навука, адукацыя, памяць (да 90-годдзя гістарычнага факультэта БДУ)”.

28 кастрычніка 2024 г. работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) была праведзена экскурсія для настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Дзяржынскага района.

24 кастрычніка 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва па запрашэнні дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі палкоўніка запаса А.П. Куракова разам з супрацоўнікамі яго архіва наведалі Супрацьмінны цэнтр Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь (змешчаны на тэрыторыі 2-й Ордэна Чырвонай зоркі інжынернай брыгады ў Соснах) і мемарыяльны комплекс Трасцянец.

Паважаныя наведвальнікі чытальнай залы, паведамляем, што 29 - 30 кастрычніка 2024 г. чытальная зала не будзе працаваць у сувязі з правядзеннем у БДАМЛМ XXII Архіўных чытанняў. Прыносім свае прабачэнні за нязручнасці.

23 кастрычніка 2024 года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратруры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведаў персанальную выставу Захара Кудзіна “З'ява”, якая экспануецца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Серада, 23 Кастрычнік 2024 11:31

БДАМЛМ адсвяткаваў Дзень бацькі

21 кастрычніка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) адбылася ўрачыстая сустрэча калектыву з нагоды святкавання Дня бацькі.

Старонка 14 з 194