18.09.2024

Удзел БДАМЛМ у святочным канцэрце да Дня народнага адзінства ў Мінск-Арэне

17 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макарэнка сумесна з кіраўніцтвам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушаковым і Н.Т.Булойчык, намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Г.С. Жаўняркевічам прынялі ўдзел у патрыятычным форуме “Калі мы адзіныя” і святочным канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства, які адбыўся ў Мінск-Арэне.

На форуме выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы закрануў не толькі тэму гістарычных каранёў маладога дзяржаўнага свята, але і звярнуў увагу на міжнародную ваенна-палітычную абстаноўку і яе ўплыў на бяспеку нашай краіны.На святочным канцэрце паказалі сваё майстэрства артысты з усіх куткоў нашай краіны, сярод якіх былі не толькі прафесійныя і заслужаныя артысты, але і самадзейныя калектывы.Мерапрыемства прайшло ў цёплай і святочнай атмасферы, натхніўшы нас працягваць зберагаць і памнажаць здабыткі нашай краіны.