- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
22 мая 2024 г. у межах “Тыдня беларускай культуры і мастацтва” супрацоўнікі Установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” Кекелева Т.В., Пышынская М.І., Грыцкевіч Л.Ю. прысутнічалі на прэзентацыі першага тома “Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі” у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
20 мая 2024 г. у рамках “Тыдня беларускай культуры і мастацтва”, а таксама напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў работнікі аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” (далей – БДАМЛМ) – загадчык аддзела, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Скок Вераніка Пятроўна, вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Кенько Міхаіл Паўлавіч на чале з дырэктарам Макаранка Аленай Аляксандраўнай прынялі ўдзел у кінапаказе-дакладзе “Стварыць мастацтва з пекла зямнога”, прысвечанага франтавым кінадакументалістам-беларусам і кіналетапісу вызвалення Беларусі.
18 мая 2024 года работнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксенія Віктараўна прыняла ўдзел у штогадовай акцыі “Ноч музеяў” у Літаратурным музеі Петруся Броўкі, філіяле ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”.
15 мая 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі Першасная прафсаюзная арганізацыя і калектыў архіва-музея адкрылі выставу “Сваё гняздзечка”, прысвечаную Міжнароднаму дню сям'і.
8 траўня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка сумесна з рэдактарам часопіса “Роднае слова” НМ. Шапран прынялі ўдзел у прамым эфіры праграмы "Культура" Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
8 мая 2024 г. напярэдадні Дня Вялікай Перамогі прадстаўнікі працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводсту Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дырэктарамі і прадстаўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу і помніка Невядомаму салдату.
Напярэдадні 9 мая і святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы з удзячнасцю ўспамінаем тых, хто здабываў Перамогу.
7 траўня 2024 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) А.А. Макаранка прыняла ўдзел ва ўрачыстым зборы і канцэрце майстроў мастацтваў, прысвечаныя 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія адбыліся ў Палацы Рэспублікі Беларусь.
7 траўня 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пад кіраўніцтвам дырэктара архіва-музея А.А. Макаранка прынялі ўдзел у адкрыцці сумеснага з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (НЦСМ), Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) і Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын (СБЯГАА) выставачнага праекта "Земля кровоточит историей", прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
7 траўня 2024 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё персанальнай выставы “От плёнки к цифре. Ретроспектива” свайго фондаўтваральніка – фотамастака Вадзіма Аркадзьевіча Качана (удзельніка праекта “Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR”, выставы ў Маскоўскім “Манежы”, прысвечанай 150-годдзю фотаздымка, аўтара дакументальных серый: “Портрет с портретом”, “Праздник города”, “Свет и тени”, “Фототандем” і фотаальбомаў “Лица”, “Люди Египта”, “Минск. Город и люди” і “Фотографии прошлых лет”, сябра Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, Беларускага саюза дызайнераў, Саюза фотамастакоў Расіі) у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, дзе былі прадстаўлены каля 300 прац з побытавымі сцэнамі, патрэтамі суайчыннікаў і інш., зробленымі майстрам ў 1980-я гады.
7 мая 2024 года ў Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў журналістыкі адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню друку, на якім былі падведзены вынікі конкурсу на лепшыя творы, апублікаваныя членамі арганізацыі на працягу каляндарнага года.
3 мая 2024 г. напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (далей – БДАМЛМ) на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» быў арганізаваны кіналекторый для 50 студэнтаў факультэта інфармацыйна-дакументальных камунікацый і факультэта культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці. У ходзе мерапрыемства быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках праекта сацыяльнай рэкламы, прызначанай для фарміравання і падтрымання ў грамадстве, у свядомасці людзей агульначалавечых каштоўнасцяў, развіцця грамадзянскасці і патрыятызму.
3 мая 2024 года, у рамках рэспубліканскага праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пад кіраўніцтвам дырэктара архіва-музея А.А. Макаранка прынялі ўдзел у прэм'ерным паказе дакументальнага фільма «Вызваленне», які адбыўся ў актавай зале Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
30 красавіка 2024 года вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва К.В. Цынкевіч прыняла удзел у навукова-практычным семінары “Інструменты для прыцягнення новых наведвальнікаў у літаратурны музей” для супрацоўнікаў літаратурных музеяў краіны.