- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
28 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшло падвядзенне вынікаў архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2 курса па спецыяльнасці “Гісторыя (Айчынная і замежная)” гістарычнага факультэта БДУ.
28 чэрвеня 2024 г.у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
26 чэрвеня 2024 года члены першаснай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ) Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Н. Кручок і Н. Праскурын на чале са старшынёй І.Лабовічам прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ў гонар адкрыцця “Лічбавай зоркі” і высадкі алеі “Яблыні Перамогі” сумесна з Рассупрацоўніцтвам ва ўрочышчы Дразды.
24 чэрвеня 2024 года вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” (далей – БДАМЛМ), кандыдат гістарычных навук, дацэнт Скок Вераніка Пятроўна прыняла ўдзел у інструктыўна-метадычным семінары “Фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў у кантэксце рэалізацыі задач Года якасці” на базе ДУА “Акадэмія адукацыі”.
25 і 26 чэрвеня 2024 г. на базе Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Міністэрствам абароны, Міністэрствам адукацыі, Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі і грамадскімі аб'яднаннямі краіны прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гтсторыя і сучаснасць”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі.
24 чэрвеня 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы-школе” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) арганізавана правядзенне вучэбнай архіўна-музейнай практыкі для студэнтаў 2 курса дзённай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці “гісторыка-архівазнаўства” і “гісторыя (айчынная і замежная)” гістарычнага факультэта БДУ.
Віртуальная выстава "Бабруйск праз стагоддзі", прымеркаваная да Дня горада Бабруйска (29 чэрвеня), падрыхтавана ў рамках рэспубліканскага праекта “Гарады Беларусі” і расказвае пра архітэктуру і гісторыю горада.
Бабруйск – горад у Магілёўскай вобласці Беларусі. Ён з'яўляецца важным прамысловым і культурным цэнтрам краіны. У горадзе размешчаны розныя заводы і прадпрыемствы, якія вырабляюць мэблю, металаапрацоўчую і хімічную прадукцыю, тэкстыль і іншыя тавары.
20 чэрвеня 2024 года ў актавай зале ДУА “Сярэдняя школа № 27 г.Мінска” Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў удзел у аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
21 чэрвеня 2024 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае працу часовая экспазіцыя "Па той бок кінахронікі", прысвечаная ваенным аператарам.
19 чэрвеня 2024 года, у дзень 100-годдзя празаіка, публіцыста, драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава (19.06.1924-22.06.2003), калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) далучаецца да ўшанавання знакавай постаці ў беларускай і сусветнай літаратуры.
18 чэрвеня 2024 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Мізон распавяла тэлеканалу “Культура” Беларускага тэлебачання (БТ-3) пра выставу “Сам-насам з вечнасцю” да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
18 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) праведзена экскурсія для работнікаў бібліятэкі і ўдзельнікаў кніжнага клуба "Мне не шкада".